Чырвоная кніга
Так-так, выкарыстоўваць старую гуму для палёту фантазіі не атрымаецца!
Шыны і аўтамабільныя пакрышкі адносяцца да небяспечных адходаў☠️ Згодна з беларускім заканадаўствам, іх выкарыстанне для мэт, не ўстаноўленых у тэхнічных нарматыўных прававых актах, з'яўляецца парушэннем Закона РБ «Аб звароце з адходамі».
Гэта можа пагражаць штрафам да 30 базавых (1260 руб.)? За выкід такіх адходаў у непрызначаных месцах таксама можна атрымаць штраф да 20 базавых велічынь.
? «Чаму ж літара закона такая строгая да простых пакрышак?»
Пры нагрэве на сонцы гума вылучае мноства шкодных рэчываў, канцерагены і цяжкія металы? Гэта можа прывесці да развіцця захворванняў дыхальных шляхоў і анкалогіі, а таксама нанесці непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю.
За 3 гады шыны здольныя забрудзіць глебу ў радыусе звыш 50 метраў?
Акрамя таго, пакрышкі могуць лёгка запаліцца пад уздзеяннем сонечных прамянёў, а патушыць іх будзе надзвычай складана?
? «У арт-тэрапіі выкарыстоўваць нельга, выкідваць дзе трапіла нельга… І што ж тады з імі рабіць?»
Зношаныя шыны і пакрышкі можна пакінуць на пляцоўках для буйнагабарытных адходаў, на СТА, аднесці на спецыяльныя пляцоўкі ў гаражных кааператывах або здаць у пункт прыёму другаснай сыравіны.
? «А хіба перапрацаваная гума не вылучае вось гэтыя ўсе таксіны?»
У выніку перапрацоўкі шкодныя рэчывы часткова выдаляюцца або ператвараюцца ў менш небяспечныя формы. Гэта дае магчымасць для стварэння новай карыснай прадукцыі