Зубр
❗️У Чырвоную кнігу Беларусі дададзена 13 відаў жывёл і 5 відаў раслін
"Выключана 13 відаў дзікіх жывёл і 58 відаў дзікарослых раслін. Цяпер Чырвоная кніга налічвае 213 відаў жывёл і 310 відаў дзікарослых раслін", — распавяла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова.
Да канца года выйдзе ілюстраванае пятае выданне Чырвонай кнігі. У яго ўвойдзе інфармацыя аб месцах пражывання, аб біялогіі, метадах аховы розных відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін.