Безопасные-каникулы

Бяспечныя-канікулы

З 1️⃣ чэрвеня па 3️⃣1️⃣ жніўня на Віцебшчыне пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы»

✅Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання пажараў і гібелі дзяцей ад іх, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей падчас канікул.

?‍?Для гэтага летам работнікі МНС і іншыя зацікаўленыя структуры запланавалі шэраг масавых мерапрыемстваў у фармаце адукацыйна-выхаваўчай працы з падрастаючым пакаленнем па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, а таксама інфармаванне бацькоў аб прычынах і ўмовах узнікнення надзвычайных сітуацый, якія адбыліся з удзелам дзяцей і, вядома ж, навучанне дзяцей правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.