Стаянка
Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб недапушчальнасці стаянкі механічных транспартных сродкаў бліжэй 30 м па гарызанталі ад берагавой лініі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (пп.1.11 артыкула 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Адказ за невыкананне вышэйуказаных патрабаванняў прадугледжаны ч.2 артыкула 16.34 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да 25 базавых велічынь, на юрыдычную асобу - да 50 базавых велічынь.