О требованиях законодательства при обращении с отходами для физических лиц

Аб патрабаваннях заканадаўства пры звароце з адходамі для фізічных асоб

Адходы спажывання – адходы, якія ўтвараюцца ў працэсе жыццядзейнасці чалавека, не звязанай з ажыццяўленнем эканамічнай дзейнасці, у тым ліку адходы, якія ўтвараюцца ў спажывецкіх кааператывах і садаводчых таварыствах, а таксама смецце, якое ўтвараецца на землях агульнага карыстання (пункт 24 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2007 № 271-З «Аб звароце з адходамі») (далей – Закон «Аб звароце з адходамі»).

Згодна з пунктам 7 артыкула 19 Закона «Аб звароце з адходамі», фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне па відах у адпаведнасці з умовамі, створанымі для гэтага арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, або юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць выдаленне адходаў спажывання.

Адходы спажывання адносяцца да камунальных адходаў, зварот з якімі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі ТКП 17.11-08-2024 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да звароту з камунальнымі адходамі» (далей – ТКП 17.11-08-2024). ТКП 17.11-08-2024 устанаўлівае патрабаванні па асобным зборы і вывазе камунальных адходаў.

Так, асобнаму збору падлягаюць наступныя камунальныя адходы: адходы паперы і кардону, адходы шкла, пластмас, металу, раслінныя, драўняныя, буйнагабарытныя, будаўнічыя адходы, адходы электрычнага і электроннага абсталявання, адходы элементаў харчавання, зношаныя шыны, адпрацаваныя аўтамабільныя масла, адходы, якія змяшчаюць ртуць, і адходы лекавых сродкаў.

Збор буйнагабарытных, будаўнічых адходаў, драўняных адходаў, зношаных шын ажыццяўляецца ў спецыяльных кантэйнерах (бункерах) або ў асобных адсеках, арганізаваных на кантэйнерных пляцоўках.

У адпаведнасці з патрабаваннем пункта 8 артыкула 19 Закона «Аб звароце з адходамі», уласнікі адходаў спажывання пры немагчымасці іх выкарыстання, абавязаны прымаць меры па размяшчэнні адходаў спажывання ў санкцыянаваных месцах захоўвання.

Санкцыянаваныя месцы захоўвання адходаў спажывання вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў схемах звароту з камунальнымі адходамі.

Не дапускаецца:

размяшчэнне камунальных адходаў у несанкцыянаваных месцах часовага захоўвання і пахавання;

размяшчэнне будаўнічых і раслінных адходаў у кантэйнерах для другасных матэрыяльных рэсурсаў;

спальванне камунальных адходаў.

Невыкананне патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб звароце з адходамі, цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 16.44 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.