Аб адпачынку ля вады
Штогодную сур'ёзную ўвагу надаюць пытанню падрыхтоўкі зон масавага адпачынку насельніцтва на водных аб'ектах да летняга сезона. Згодна з зацверджанымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі планамі праведзены шэраг мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні зон адпачынку малымі архітэктурнымі формамі, кантэйнерамі для смецця, шлагбаўмамі і папераджальнымі агалоскамі аб абмежаванні дзейнасці ў прыбярэжных палосах, прадугледжаных заканадаўствам.
Усіх, хто плануе правесці свае выхадныя ў зонах адпачынку на водных аб'ектах і хто цэніць і любіць непаўторную прыгажосць нашай прыроды і яе шчодрасць, Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае з павагай ставіцца да нашай зямлі і водных багаццяў, не раніць і не забруджваць яе, ведаць і выконваць устаноўленыя правілы.
Наведвальнікам зон адпачынку і водных аб'ектаў у летні перыяд неабходна ведаць, што ў адпаведнасці з артыкуламі 53, 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2014 г. № 149-З у межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос дзейнічаюць забароны і абмежаванні, а таксама не дапускаюцца:
— мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў па-за ўстаноўленымі месцамі;
— стаянку механічных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак механічных транспартных сродкаў, а ў выпадку іх адсутнасці – на адлегласці не менш за трыццаць метраў па гарызанталі ад урэзу вады;
— тэхнічнае абслугоўванне транспартных і іншых тэхнічных сродкаў;
— пахаванне і захоўванне адходаў, за выключэннем санкцыянаваных месцаў часовага захоўвання адходаў;
— высечку лесу, выдаленне аб'ектаў расліннага свету.
У выпадку невыканання патрабаванняў заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 16.34 ч.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусь ад 06 студзеня 2021 г. № 91-З, штраф на фізічную асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка да дваццаці пяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу да пяцідзесяці базавых велічынь.
Варта адзначыць, што для ўсіх катэгорый водных аб'ектаў у вобласці ўстаноўлены памеры межаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос і вызначаны рэжым гаспадарчай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннем Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2014 г. № 149-З. Прыняты рашэнні раённых і абласнога выканаўчых камітэтаў аб зацвярджэнні праектаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос. Усе праекты прайшлі экспертызу ў НЦПІ. Усяго па вобласці ў 2025 г. зацверджана 42 пляжныя зоны.