Недопущение захоронения вторичных материальных ресурсов

Недапушчэнне пахавання другасных матэрыяльных рэсурсаў

Мінпрыроды нагадвае арганізацыям, якія эксплуатуюць аб'екты пахавання адходаў, аб неабходнасці выканання правілаў эксплуатацыі такіх аб'ектаў і звяртае асаблівую ўвагу на недапушчэнне пахавання другасных матэрыяльных рэсурсаў!

Невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў па абыходжанні з адходамі — цягне накладанне штрафу.

Пахаванне ДМР – цягне накладанне штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 5 да 200 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 1000 базавых велічынь.