III Міжнародная спецыялізаваная выстава «ECOLOGY EXPO – 2025»
З 19 па 21 жніўня 2025 года Мінск стане цэнтрам экалагічных інавацый – у сталіцы пройдзе III Міжнародная спецыялізаваная выстава «ECOLOGY EXPO – 2025». Гэта найбуйнейшая ў Беларусі пляцоўка, дзе будуць прадстаўлены апошнія дасягненні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, «зялёных» тэхналогій, мэт устойлівага развіцця Беларусі.
Экалогія сёння — не проста моднае слова. Беларусь актыўна працуе над тым, каб эканоміка развівалася, не наносячы пры гэтым шкоды прыродзе. Для гэтага ў нас ёсць спецыяльныя планы — Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і Нацыянальны план дзеянняў па развіцці «зялёнай» эканомікі. Іх мэта — зрабіць рост эканомікі экалагічным, зберагчы прыродныя багацці, ствараючы новыя працоўныя месцы.
Пераход да «зялёнай» эканомікі азначае:
- зніжэнне выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра;
- разумнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;
- укараненне сучасных, эфектыўных і чыстых тэхналогій на прадпрыемствах.
Галоўная мэта ECOLOGY EXPO — стаць вялікай пляцоўкай для зносін і абмену ідэямі:
- абмеркаваць інавацыі – падзяліцца самымі свежымі ідэямі і рашэннямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
- паказаць поспехі – прадэманстраваць, чаго ўжо дасягнула Беларусь і іншыя краіны;
- знайсці выгаду для бізнесу – дапамагчы кампаніям укараняць «зялёныя» тэхналогіі, якія эканомяць грошы і павышаюць эфектыўнасць;
- папулярызаваць «зялёнае» – зацікавіць людзей экалагічнымі таварамі і паслугамі, стварыць на іх попыт;
- дасягаць агульных мэтаў – скаардынаваць намаганні для выканання важных задач па ўстойлівым развіцці Беларусі.
На ECOLOGY EXPO збяруцца беларускія і замежныя кампаніі, каб прадэманстраваць:
- найноўшыя экалагічныя тэхналогіі – як берагчы паветра, ваду і зямлю;
- рашэнні для эканоміі рэсурсаў – тэхналогіі, якія дапамогуць марнаваць менш вады, энергіі і матэрыялаў;
- розумнае абыходжанне з адходамі – як ператвараць адходы ў нешта карыснае, вырабляць экалагічную ўпакоўку;
- чыстую энергію – навінкі ў сферы энергетыкі, якія менш забруджваюць прыроду;
- экалагічнае будаўніцтва і транспарт – як будаваць дамы і перамяшчацца з меншай шкодай для навакольнага асяроддзя;
- «зялёныя» прадукты – арганічную і экалагічна чыстую ежу і тавары;
- развіццё экатурызму – як адпачываць на прыродзе, не прычыняючы ёй шкоды;
- навуковыя даследаванні ў сферы экалогіі.
Далучайцеся да ECOLOGY EXPO – 2025!