Змены ў водаахоўным заканадаўстве
9 ліпеня ў Палату прадстаўнікоў Урадам краіны ўнесены праект Закона «Аб змяненні Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь».
Праект Закона распрацаваны з мэтай удасканалення прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у галіне аховы і выкарыстання вод, з улікам практыкі прымянення Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з законапраектам Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь прапануецца выкласці ў новай рэдакцыі.
Праектам Закона, у прыватнасці:
- дакладна размяжоўваюцца існуючыя сферы рэгулявання падобных па сваёй сутнасці грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у галіне аховы і выкарыстання вод;
- прадугледжваюцца асаблівасці прававога рэгулявання адносін Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь дапаўняецца паўнамоцтвамі для мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў распараджацца воднымі рэсурсамі на адпаведнай тэрыторыі з вызначэннем прыярытэтаў іх мэтавага выкарыстання з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў;
- прадугледжваюцца спецыяльныя патрабаванні, якія дазваляюць рэгуляваць наступствы самавольнага выканання работ на водных аб'ектах.
Галаўной камісіяй па законапраекце ўжо вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па экалогіі і прыродакарыстанні, і цяпер вядзецца разгляд законапраекта.