Надзіманыя кругі і матрацы для плавання
Надзіманыя кругі і матрацы для плавання: ці можна іх здаваць на перапрацоўку!
Дзеці ўжо плаваюць без нарукаў? Надзіманы матрац не вытрымаў сустрэчы з вострымі камянямі? А аднарог і модны пончык пыляцца ў шафе? Што рабіць з пляжнымі аксэсуарамі, калі яны больш не патрэбныя?
З чаго зроблены?
З ПВХ — трывалага, гнуткага пластыка, які таксама выкарыстоўваюць у будаўніцтве (вокны, столі) і ўпакоўцы.
Чаму іх амаль немагчыма перапрацаваць?
У Беларусі перапрацоўваюць у асноўным прамысловыя адходы ПВХ, бытавыя - абмежавана
Змешаны састаў, дабаўкі, дадатковыя элементы (тканіна, метал) робяць перапрацоўку надзвычай складанай
Калі не можаце адмовіцца ад пляжных аксэсуараў з ПВХ, то самы экалагічны падыход - купляць іх як мага менш і выкарыстоўваць як мага даўжэй.