Экалагічнае выхаванне: «Адпачынак без шкоды прыродзе»
16 ліпеня для дзяцей аздараўленчага лагера «Дружба» Расонскай сярэдняй школы ім. П.М. Машэрава работнікамі Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было праведзена інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства, мэтамі якога сталі выхаванне экалагічнай культуры і матывацыя падрастаючага пакалення актыўна ўдзельнічаць у раздзельным зборы адходаў у паўсядзённым жыцці.
Падчас сустрэчы асаблівую ўвагу ўдзелілі неабходнасці выканання нескладаных правіл пры арганізацыі адпачынку на прыродзе.
Хлопцы пашырылі кола сваіх карысных звычак. Успомнілі правілы паводзін у лесе, на вадаёмах, якія не нашкодзяць прыродзе, а дапамогуць зрабіць нашу краіну чысцейшай і прыгажэй! ✨
Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы ад арганізатараў мерапрыемства.