Беларусь входит в число стран с минимальным уровнем загрязнения природы

Беларусь уваходзіць у лік краін з мінімальным узроўнем забруджвання прыроды

Эканамічны рост без негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

Такі высокі вынік дасягнуты за кошт укаранення экалагічных тэхналогій і энергаэфектыўнага абсталявання, што дазваляе зніжаць колькасць адходаў, перапрацоўваць і выкарыстоўваць іх у якасці аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама знізіць антрапагенную нагрузку. За апошнія 20 гадоў у Беларусі практычна ў сем разоў зменшаны аб'ём скіду недастаткова ачышчаных сцёкавых вод і амаль на чвэрць – аб'ём выкарыстання прэснай вады. Таксама больш чым на 30 тысяч гектараў вырасла плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. На сённяшні дзень яна складае амаль дзясятую частку краіны.