Сусветны дзень без аўтамабіля адзначаецца 22 верасня
У мэтах прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблемы шкоднага ўздзеяння аўтатранспарту на стан навакольнага асяроддзя, а таксама папулярызацыі экалагічна чыстых відаў транспарту і здаровага ладу жыцця Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь штогод у гэты дзень праводзіцца экалагічная акцыя.
Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае аўтамабілістаў прыняць удзел у дадзенай акцыі і хоць на адны суткі адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіляў! Калі вам трэба кудысьці пайсці, прагуляйцеся, пракаціцеся на ровары або скарыстайцеся грамадскім транспартам, тым самым вы ўнясеце свой пасільны ўклад у памяншэнне забруджвання атмасфернага паветра нашага горада!