НАВСТРАЧ 65-годдзю ўтварэння прыродаахоўнай службы Рэспублікі Беларусь!
За мінулыя гады ў краіне склалася і паспяхова функцыянуе эфектыўная служба па забеспячэнні экалагічнай бяспекі насельніцтва, рацыянальным і комплексным выкарыстанні багаццяў нашай зямлі.
Прыродаахоўная служба з'яўляецца жывой, дынамічнай і адкрытай да новых змяненняў і прапаноў, накіраваных на яе далейшае ўдасканаленне. За гэты час была праведзена вялізная праца над захаваннем і аднаўленнем унікальных прыродных багаццяў Рэспублікі Беларусь, раскрыццём яе прыроднага патэнцыялу, скарачэннем выкідаў забруджвальных рэчываў і парніковых газаў у атмасферу, кантролем абыходжання з адходамі.