Верасень - месяц экалагічнага турызму
Экалагічны турызм уваходзіць у пяцёрку галоўных напрамкаў уязнога і ўнутранага турызму ў Беларусі. Развіццё інфраструктуры і беражлівыя адносіны да прыроды балот, лясоў, азёр, рэк дазволіць развіць, папулярызаваць і захаваць зялёную жамчужыну нашай краіны.
У нашай краіне другі год запар прысвячаецца кожны месяц пэўнаму віду турызму, і вераснёўскі акцэнт на экалогію.
Гэта магчымасць адкрыць для сябе ўнікальную прыродную спадчыну краіны, усвядоміць важнасць яе захавання і ўнесці свой уклад ва ўстойлівае развіццё рэгіёнаў.
Верасень — не проста месяц. Гэта запрашэнне: Падарожнічайце прыгожа. Пакідайце толькі сляды сваіх крокаў. Беражыце тое, што нельга замяніць.
Адкрыйце для сябе Расонскую зямлю — з павагай, цікавасцю і любоўю да прыроды.