Месяц экалагічнага турызму ў Расонах!
Экалагічна і дынамічна працягваецца месяц экалагічнага турызму ў Расонах!
27 верасня ў Расонах пройдзе фестываль экалагічных дзеянняў "Паазерскі гарызонт".
Мэта фестывалю – прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, павышэнне экалагічнай культуры падрастаючага пакалення, папулярызацыя экалагічнага турызму шляхам інфармавання грамадскасці аб турыстычным патэнцыяле асабліва ахоўных прыродных тэрыторый "Запаведнае Паазер'е".