У Расонах прайшоў адборачны этап экалагічнага конкурсу
У Расонах прайшоў адборачны этап экалагічнага конкурсу "ЭкаПогляд".
У складзе журы знаходзяцца прадстаўнікі прыродаахоўнай установы "ЭКА -РАСЫ" і Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ёсць і госці з Расійскай Федэрацыі.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзеці з усіх школ раёна. У конкурсе тры намінацыі:
"Твой след на зямлі" (малюнкі),
" ЭкаСтрава" і "Відэапасланне".
Удзельнікам давялося пазмагацца - усе работы выдатныя!
Без узнагарод у экаконкурсе ніхто не застаўся.