Со 2 по 24 октября в Республике Беларусь пройдёт ежегодная международная акция Международный экологический диктант «ЭкоТолк»!

З 2 па 24 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе штогадовая міжнародная акцыя Міжнародны экалагічны дыктант «ЭкаТолк»!

Мэта акцыі — вызначэнне і павышэнне ўзроўню экалагічнай пісьменнасці насельніцтва ў цэлым і яго асобных узроставых і прафесійных груп, развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі, ацэнка экалагічнай актыўнасці і экалагічнай пісьменнасці насельніцтва.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў дыктанце можна да 1 кастрычніка на афіцыйным сайце Асацыяцыі экалагічнай адукацыі і асветы «ЭКАТОЛК». Прайсці дыктант можна будзе як у афлайн-рэжыме на зарэгістраваных пляцоўках, так і анлайн на самім сайце у зручны час з 2 па 24 кастрычніка. Для гэтага трэба будзе ўвайсці ў асабісты кабінет і прайсці тэсціраванне.

Абвяшчэнне вынікаў дыктанта запланавана на 12 студзеня 2026 года. Усе ўдзельнікі экалагічнага дыктанта атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

Тэма дыктанта ў 2025 годзе – «Планета – наш агульны дом».

Удзел у экалагічным дыктанце «ЭкаТолк» – гэта магчымасць праверкі сваіх ведаў, ацэнкі экалагічнай пісьменнасці, здольнасці прыняцця экалагічна правільных рашэнняў, а таксама спосаб павысіць узровень сваіх экалагічных ведаў і параўнаць свае вынікі з сябрамі, калегамі, вядомымі дзеячамі.

Сайт мерапрыемства: https://ecodiktant.ru/

Палажэнне

У нашай краіне мерапрыемства пройдзе пад патранатам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па прапанове Асацыяцыі грамадзян і арганізацый па садзейнічанні развіццю экалагічнай адукацыі і асветы «ЭкаТолк».