Комплексное мероприятие "ОХОТА"

Комплекснае мерапрыемства "ПАЛЯВАННЕ"

З мэтай забеспячэння дзяржаўнага кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства ў перыяд восеньска-зімовага сезона палявання Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 01 кастрычніка па 31 снежня 2025 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Паляванне».

Дадзенае мерапрыемства накіравана на:

- узмацненне кантролю за арганізацыяй і правядзеннем паляванняў грамадзянамі і службовымі асобамі карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў;

- выяўленне фактаў незаконных паляванняў і браканьерства;

- удасканаленне форм і метадаў узаемадзеяння з праваахоўнымі органамі і паляўнічымі карыстальнікамі, з мэтай вываду з абароту незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл, у тым ліку зброі і боепрыпасаў;

- актывізацыя прафілактычнай работы, у тым ліку з мясцовым насельніцтвам, з мэтай атрымання інфармацыі аб незаконных паляваннях, а таксама захоўванні незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл, надаўшы асаблівую ўвагу добраахвотнай здачы.

Выконвайце Правілы палявання і паляўнічыя ўгоддзі будуць часцей Вас радаваць жаданым трафеем! Паважаныя паляўнічыя, выконвайце і не не грэбуйце правіламі бяспекі!

За дадатковай інфармацыяй і аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск вул. Савецкая д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.