Октябрь – месяц образовательного туризма?

Кастрычнік – месяц адукацыйнага турызму?

Кажуць, што калі ты даведаўся сёння нешта новае, дзень прайшоў не дарма.

Тэма адукацыі ў гэтым сэнсе ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Бо развіццё - гэта сінонім руху, а рух у любых сваіх праявах гэта і ёсць жыццё!

Што ж такое адукацыйны турызм?
Згодна з афіцыйным вызначэннем, адукацыйны турызм – турыстычнае падарожжа ў адукацыйных мэтах, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа.

Віды адукацыйнага турызму:
азнакамленчыя паездкі ва ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы;
вучэбныя паездкі з мэтай вывучэння замежнай мовы або тых ці іншых агульнаадукацыйных або спецыяльных прадметаў;
навуковыя і вучэбныя стажыроўкі ва ўстановах, арганізацыях і на прадпрыемствах;
удзел у семінарах, канферэнцыях, з'ездах, кангрэсах, творчых майстэрнях і майстар-класах, мэта якіх абмен вопытам і атрыманне новай прафесійна важнай інфармацыі;
экскурсійна-азнакамленчыя падарожжы па розных гарадах, прыродных зонах і краінах.

Таму, невыпадкова адным з самых паспяховых турыстычных напрамкаў лічыцца - адукацыйны турызм.