Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2025 г. № 555 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады.
Пералік змяшчае 12 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, сярод якіх «Рацыянальнае прыродакарыстанне», «Энергетычныя фізічныя сістэмы і тэхналогіі» («Энергетычная фізіка-2030»), «Хімічныя працэсы і тэхналогіі».
Для кожнай праграмы вызначаны асноўныя мэты, дзяржаўныя заказчыкі, галоўныя арганізацыі – выканаўцы і аб’ёмы фінансавання.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.