Калі вы выявілі бусла або лебедзя, якія не адляцелі на зімоўку, што рабіць?
Калі ў птушкі няма бачных траўмаў, то турбаваць яе не варта. Калі бачныя знешнія траўмы: выдраныя пёры, сляды крыві, вывернутае крыло, варта паведаміць пра гэта ў тэрытарыяльны орган Мінпрыроды, МНС або міліцыю, бо самастойнае выманне дзікіх птушак з прыроды забаронена, за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Парадак аказання дапамогі дзікім жывёлам, якія апынуліся ў бядотным становішчы, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб узаемадзеянні дзяржаўных органаў, іншых арганізацый пры выяўленні дзікай жывёлы" ад 11.04.2019 № 237. Для гэтых мэт у кожным раёне створана камісія, членамі якой прымаецца рашэнне аб неабходнасці адлову дзікай жывёлы для наступнага выпуску ў натуральнае асяроддзе пражывання, або для перадачы на ўтрыманне фізічнай або юрыдычнай асобе.