Мінпрыроды зацвердзіла пералік дзяржаўных праграм на 2026–2030 гады
Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 31 кастрычніка 2025 г. № 602 ”Аб зацвярджэнні пераліку дзяржаўных праграм на 2026–2030 гады“ зацверджаны пералік дзяржаўных праграм на 2026–2030 гады.
У пералік уключана 28 дзяржпраграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці, з якіх дзве новыя дзяржаўныя праграмы – ”Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу“ і ”Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць“, і дзве праграмы, накіраваныя на паляпшэнне экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання – ”Экалогія“ і ”Нядры“.
Пастанова ўступае ў сілу ў наступным парадку:
– пункт 2 аб прызнанні страціўшымі сілу пастановаў (іх частак) – з 1 студзеня 2026 г.;
– іншыя палажэнні – пасля іх афіцыйнага апублікавання