Для туристов выпустили гастрономическую карту «Кулинарное наследие Беларуси»

Для турыстаў выпусцілі гастранамічную карту «Кулінарная спадчына Беларусі»

«Белкартаграфія» выпусціла турыстычную карту «Кулінарная спадчына Беларусі», якая дакладна зацікавіць аматараў падарожжаў і смачнай ежы.

Выданне ўяўляе сабой карту маштабам 1:850 000, на якой адзначаны ўсе кропкі, дзе можна паспрабаваць беларускія стравы.
Геаграфічныя адзнакі дапоўнены апісаннем кулінарных шэдэўраў беларускай кухні. Да таго ж вы можаце даведацца пра фуд-мерапрыемствы па ўсёй краіне: тут і «Бацькава Булка» у Свіслачы, і папулярны Lidbeer у Гродне, і «Сырны фестываль» у Гродне.

Гэтая карта даказвае, што беларуская кухня – гэта не толькі дранікі і мачанка.

Кошт выдання – 14,82 рубля. Купіць карту можна на афіцыйным сайце
https://shop.belkarta.by/ або ў рознічным магазіне «Белкартаграфіі».

Галерэя выяў

  •