Вырубка Новогодней ели

Высечка навагодняй елкі

У сувязі з набліжэннем калядных і навагодніх святаў і з'яўленнем попыту на навагоднія елкі Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу грамадзян на магчымае павелічэнне ў перадсвяточны перыяд фактаў незаконнай высечкі елкі звычайнай.

Каб не дапусціць незаконную высечку хвойных дрэў, на перыяд навагодніх святаў інспекцыяй сумесна з супрацоўнікамі дзяржлясгаспадаркі, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і МУС запланаваны аператыўна-рэйдавыя мерапрыемствы, арганізавана патруляванне лясоў і пастоў, на якіх будзе правярацца наяўнасць дазвольных дакументаў на правоз дрэў.

Інспекцыя звяртае ўвагу, што навагоднія дрэвы можна набыць на спецыяльных ёлачных базарах, арганізаваных юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама ў лясніцтвах і лесхозах.

У адпаведнасці з артыкулам 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:

За незаконную рубку, альбо пашкоджанне да ступені спынення росту або знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і абаронных лясах прадугледжаны штраф:
на грамадзян у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь,

на індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200,

на юрыдычных асоб – ад 50 да 300.

Акрамя таго, за кожнае ссечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.