Выставка достижений суверенной Беларуси «МОЯ БЕЛАРУСЬ» скоро начнет свою работу

Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «МАЯ БЕЛАРУСЬ» хутка пачне сваю працу

Хутка адчыніць дзверы выстава дасягненняў «МАЯ БЕЛАРУСЬ»

«МАЯ БЕЛАРУСЬ» – гэта ўнікальная падзея, якая дазволіць убачыць будучыню нашай краіны праз яе сучаснасць.

Экспазіцыя выставы будзе прадстаўлена наведвальнікам у фармаце тэматычных лакацый. Тут можна будзе азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах эканомікі, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі і адкрыць новае пра краіну.

Атмасферу на выставе створыць зона культурных праектаў – пляцоўка, на якой штодня будуць праходзіць мерапрыемствы рознага фармату – тэатральныя прадстаўленні, кінапаказы, канцэрты, творчыя сустрэчы і г.д.

У зоне кірмаша будуць прадстаўлены лепшыя тавары з розных куткоў Беларусі, іміджавая прадукцыя рэспубліканскіх і рэгіянальных вытворцаў.

Выстава будзе праходзіць з 19 снежня 2025 года па 23 лютага 2026 года ў Мінскім міжнародным выставочным цэнтры BELEXPO ( вул. Паўліны Мядзёлкі, 24).

«МАЯ БЕЛАРУСЬ» – гэта маштабная праекцыя дасягненняў суверэннай Беларусі, якая стане цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто хоча даведацца больш пра магчымасці, традыцыі, прарыўныя адкрыцці ў прамысловасці, навуцы, тэхналогіях, адукацыі і спорце, галоўныя перамогі нашай краіны. Яе мэта нязменная – выклікаць у беларусаў гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне датычнасці да яе будучыні. Прадэманстраваць, чаго дасягнула наша зямля за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, іх любові і патрыятызму. Выстава дазволіць азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі.

Уваход на выставу вольны.