Растение для энергетики

Энергетычная расліна

Уцягненне ў гаспадарчы абарот тэрыторый, забруджаных цэзіем-137 і стронцыем-90 з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС, – задача няпростая. Шматлікія навукоўцы і практыкі шукаюць розныя рашэнні і прапануюць свае варыянты.

У межах праекта «100 ідэй для Беларусі» калектывам Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка была прадстаўлена канцэпцыя вырошчвання на забруджаных тэрыторыях міскантуса гіганцкага. Другая яго назва – слановая трава. За год міскантус вырастае да 3–4 м у вышыню і дае да 25 т сухой масы з 1 га. Калі выкарыстоўваць гэты аб'ём як паліва, то гэта будзе эквівалентна спальванню 10–15 тыс. м3 прыроднага газу, або 15 т вугалю.

Пасадзіўшы міскантус адзін раз, можна на працягу 25 гадоў штогод збіраць ураджай без значных капітальных укладанняў. Яго асноўная перавага – высокае ўтрыманне цэлюлозы ў лісці і сцеблах (ад 42 да 55,5 %).

Біяхімічныя даследаванні міскантуса гіганцкага паказалі, што гэта лігнацэлюлозная сыравіна, якая спалучае высокую прадуктыўнасць біямасы з нізкім уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, уключаючы кантроль выкідаў CO2. Фактычна гэта альтэрнатыўны аднаўляльны энергетычны рэсурс.

Аб унікальных уласцівасцях расліны, выкарыстанні яго ў свеце і іншых характарыстыках можна даведацца на старонках часопіса "Родная прырода"