У Беларусі абвешчаны конкурс праектаў заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (скарочана — ДКНТ) сумесна з дзяржаўнымі заказчыкамі праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, уключаных у пералік на 2026-2030 гады, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 10 снежня 2025 года №717.
Прапановы варта накіроўваць галоўным арганізацыям — выканаўцам праграм. Матэрыялы афармляюцца па ўстаноўленых ДКНТ формах, якія можна атрымаць у галоўных арганізацый — выканаўцаў праграм або на сайце ДКНТ. Матэрыялы прымаюцца да 18 снежня гэтага года.