К 2040 году уровень использования отходов в Беларуси должен составить не менее 90%

Да 2040 года ўзровень выкарыстання адходаў у Беларусі павінен скласці не менш за 90%

Такі паказчык прадугледжаны Стратэгіяй па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання, распрацаванай і зацверджанай урадам краіны.

На пашыраным пасяджэнні калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разгледжана пытанне аб арганізацыі сістэмы збору і перапрацоўкі камунальных адходаў.

Адзначалася, што за 2024 год на Віцебшчыне аб'ём цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) склаў каля 447 тыс. т. Для аказання паслуг па абыходжанні з ЦКА задзейнічаны 222 смеццявозы і 89,6 тыс. кантэйнераў, у тым ліку 42,5 тыс. – для раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР).

Суб'ектамі ЖКГ збіраюцца (нарыхтоўваюцца) наступныя віды ДМР: адходы паперы і кардону, шкла, палімераў, электроннага і электрычнага абсталявання, зношаныя шыны, адпрацаванае масла.

Падрабязней на vitvesti.by.