«Кожная пятніца – роднае, сваё»
У Беларусі стартуе праект «Кожная пятніца – роднае, сваё», які накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
У межах праекта ўсім ахвотным прапануецца штотыдзень па пятніцах:
насіць адзенне і абутак беларускіх вытворцаў;
гатаваць з мясцовых прадуктаў;
слухаць беларускую музыку;
чытаць і размаўляць на беларускай мове і г.д.
Таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прыняць удзел у праекце шляхам:
правядзення выстаў і дэгустацый тавараў айчыннай вытворчасці;
афармлення вітрын, уваходных груп і (або) фотазон у нацыянальным беларускім стылі з выкарыстаннем сімволікі і хэштэгаў праекта #Дзеньроднагасвайго, #Деньродногосвоего і інш.;
музычнага афармлення: трансляванне фонавай музыкі з «беларускімі матывамі», кампазіцый выканаўцаў айчыннай эстрады ў гандлёвых аб'ектах;
іншых мерапрыемстваў, арганізаваных удзельнікамі самастойна, па тэме праекта.
Даведацца больш пра праект або пакінуць сваё меркаванне можна па спасылцы або шляхам пераходу па QR-кодзе^