Какое наказание предусмотрено за незаконную вырубку елей

Якое пакаранне прадугледжана за незаконную высечку елак

Упрыгожванне дома ці кватэры ёлкай перад Новым годам і Калядамі стала даўняй добрай традыцыяй. Для гэтага многія па-ранейшаму выбіраюць жывыя дрэвы.

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае: самастойная высечка елак, як у лясным фондзе, так і на азелянёных тэрыторыях горада, забаронена, а парушальнікаў чакае штраф (для фізічных асоб згодна арт.16.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – да 30 базавых велічынь).
  
Тым не менш, высечы ёлку ў лесе можна на законных падставах – для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, спецыялісты якога растлумачаць, як і дзе гэта зрабіць, не парушыўшы закон.

Таксама з 20 снежня ў Расонах запрацуюць ёлачныя кірмашы, дзе кожны зможа набыць прыдатнае навагодняе дрэва. Акрамя таго, елкі прадаюць у крамах і на кірмашах – іх выгадавалі спецыяльна для святочнага сезона. Вам прапануюць і спілаваныя дрэвы, і жывыя ў кантэйнерах, якія можна потым пасадзіць на сваім прысядзібным участку.