Аб тыповых парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, якія выяўляюцца падчас ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці
Контрольная дзейнасць Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляецца ў форме выбарачных праверак, а таксама мер прафілактычнага і папераджальнага характару.
За 12 месяцаў 2022 года інспекцыяй праведзена 3 выбарачныя праверкі суб'ектаў гаспадарання. У межах мерапрыемстваў папераджальнага характару, накіраваных, у тым ліку на прафілактыку правапарушэнняў, праведзена 93 маніторынгі, 44 мерапрыемствы тэхнічнага характару, па матэрыялах якіх суб'ектам гаспадарання выдадзена 140 рэкамендацый і прадпісанняў па ліквідацыі выяўленых недахопаў і далейшым удасканаленні парадку прыродакарыстання.
Па выніках кантрольнай дзейнасці за 12 месяцаў 2022 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 15 правапарушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства. Агульная сума накладзеных штрафаў склала 6208 рублёў. У дачыненні да 32 фізічных і юрыдычных асоб прыменена прафілактычная мера ўздзеяння ў выглядзе папярэджання.
Устаноўлена 8 фактаў прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю. Прад'яўлена 8 прэтэнзій аб пакрыцці шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, у памеры 16 891,10 рублёў.
Асноўную частку парушэнняў складаюць парушэнні ў сферы абыходжання з адходамі вытворчасці, аховы і выкарыстання атмасфернага паветра.
Тыповымі парушэннямі ў галіне абыходжання з адходамі з'яўляліся несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў у навакольным асяроддзі, адсутнасць уліку руху адходаў вытворчасці, а таксама невыкананне правілаў эксплуатацыі аб'ектаў па пахаванні адходаў.
У сферы аховы і выкарыстання аб'ектаў расліннага свету найбольш распаўсюджанымі з'яўляліся парушэнні, выяўленыя ў непрыняцці мер па рэгуляванні колькасці інвазівных відаў раслін і незаконнае выдаленне аб'ектаў расліннага свету, адсутнасць уліку аб'ектаў расліннага свету.
У галіне аховы і выкарыстання атмасфернага паветра і азонавага слоя ўстанаўліваліся парушэнні правілаў эксплуатацыі газаачышчальных установак, адсутнасць або неадпаведнасць патрабаванням экалагічных нормаў і правілаў ЭкаНП 17.01.06-001-2017 "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні экалагічнай бяспекі", зацверджаных Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2017 г. № 5-Т, адборачных кропак на крыніцах выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.