О ведомственной отчетности о результатах учета в области охраны атмосферного воздуха

Аб ведамаснай справаздачнасці аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра

На сайце Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя размешчаны пералік рэспандэнтаў ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра» за 2025 год.

Рэспандэнтамі ведамаснай справаздачнасці з'яўляюцца юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць гаспадарчую і іншую дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў, на падставе дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра або комплекснага прыродаахоўнага дазволу, у тым ліку дазволу, выдадзенага на перыяд ажыццяўлення пусканаладачных работ, прыёмкі ў эксплуатацыю аб'екта ўздзеяння на атмасфернае паветра.

Справаздача прадастаўляецца у тэрмін да 25 студзеня 2026 г. у электронным выглядзе ў абласныя камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па месцы знаходжання аб'екта ўздзеяння на атмасфернае паветра.

Форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра» зацверджана пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2025 г. № 13-Т «Аб ведамаснай справаздачнасці».

За непрадастаўленне ведамаснай справаздачнасці Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (артыкул 24.11 КоАП).