Зацверджана Дзяржаўная праграма «Нядра» на 2026-2030 гады
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2025 № 740 зацверджана Дзяржаўная праграма «Нядра» на 2026-2030 гады.
Мэта праграмы — развіццё мінеральна-сыравіннай базы як асновы эканамічнай бяспекі дзяржавы.
Для дасягнення пастаўленай мэты прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:
— павышэнне ўзроўню геалагічнай вывучанасці тэрыторыі;
— узнаўленне і развіццё мінеральна-сыравіннай базы, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання карысных выкапняў.
Пастанова № 740 уступае ў сілу з 1 студзеня 2026 г.