Об уборке снега на закрепленных территориях

Аб уборцы снегу на замацаваных тэрыторыях

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя у сувязі з багатымі снегападамі нагадвае, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2020 № 430, юрыдычныя і фізічныя асобы на замацаваных за імі рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў тэрыторыях абавязаны праводзіць расчыстку ад снегу і галалёду ўсіх відаў пакрыццяў, апрацоўку супрацьгалалёднымі сродкамі – па меры неабходнасці (у зімовы перыяд), ва ўмовах багатых снегападаў, мяцеліц і галалёдзіцы – пастаянна, але не радзей аднаго разу на суткі.

Акрамя таго, згодна з артыкулам 361 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 № 1087, у выпадку стаянкі транспартных сродкаў на прыдамавых тэрыторыях, праездах юрыдычныя і фізічныя асобы абавязаны забяспечваць своечасовую ўборку ад снегу тэрыторыі, прызначанай для руху і (або) стаянкі транспартнага сродку, на адлегласці не менш за 1 метра ад належнага ім транспартнага сродку.

За невыкананне патрабаванняў правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, а роўна невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў, у тым ліку на прылеглых да прадастаўленых грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (якія знаходзяцца ў іх) зямельных участках тэрыторыях, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:

для грамадзян у выглядзе штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а для юрыдычных асоб – ад дваццаці да ста базавых велічынь.