У моцны мароз трэба выходзіць як на бітву
У моцны мароз трэба выходзіць як на бітву: здаровым, не галодным, выспаўшымся і поўным сіл. Памятайце, што папярэдняя халадавая траўма, аслабленне арганізма ў выніку перанесеных захворванняў, пацце ног, хранічныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы – частыя спадарожнікі абмаражэння.
Не выходзьце на мароз з вільготнымі валасамі пасля душа, бо захварэць у такім выпадку – першая справа для вашага арганізма.
Пару слоў трэба сказаць пра напоі. Чай – правільнае рашэнне як перад выхадам, так і падчас знаходжання на вуліцы. Тэрмос, як гаворыцца, у дапамогу.
Ад «граючых» напояў у гэтым выпадку застаецца толькі назва. Спіртное выклікае толькі здрадлівую ілюзію цяпла. Аб галоўнай шкоднай звычцы – курэнні – варта таксама забыць, бо яно памяншае перыферыйную цыркуляцыю крыві, што робіць канечнасці больш уразлівымі.
Адзенне павінна быць цёплым, функцыянальным і свабодным, яго знешні выгляд і трэндавасць – справа другога плана.