«Заготовка дров по правилам»

«Нарыхтоўка дроў па правілах»

Напярэдадні ацяпляльнага сезона ў многіх грамадзян узнікае неабходнасць у набыцці і нарыхтоўцы дроў.

         У адпаведнасці з артыкулам 44 Лясного кодэкса Рэспублікі Беларусь нарыхтоўка драўніны на ўчастках ляснога фонду грамадзянамі ажыццяўляецца за плату на падставе ордэра. Ордэр на дробны адпуск драўніны на корані выдаецца лясніцтвам, па ордэры можна нарыхтаваць не больш за 50 кубаметраў драўніны.

         Згодна з артыкулам 42 Ляснага кодэкса грамадзянін, які жадае атрымаць участак для нарыхтоўкі драўніны, падае пісьмовую заяву ў лясніцтва па месцы жыхарства, аб прадастаўленні ўчастка ляснога фонду для нарыхтоўкі дроў, у якой указваюцца: мэта атрымання ўчастка ляснога фонду, прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, аб'ём плануючыхся да нарыхтоўкі дроў і тэрмін, на які запытваецца ўчастак ляснога фонду.

         Юрыдычная асоба, якая вядзе лясную гаспадарку, яго структурнае падраздзяленне (лясніцтва) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» на працягу двух рабочых дзён з дня падачы заявы, разглядаюць заяву і прыкладзеныя да яго матэрыялы і пры адсутнасці падстаў для адмовы ў прадастаўленні ўчастка ляснога фонду для лесакарыстання, прадастаўляюць участак ляснога фонду шляхам афармлення і выдачы ордэра заяўніку, пры ўмове ўнясення ім платы за лесакарыстанне.

         Пасля афармлення ордэра адбываецца перадача лесасекі грамадзяніну з састаўленнем акта прыёму-перадачы лесасекі. Пасля гэтага адбываецца нарыхтоўка драўніны.

        Асновай для вывазкі нарыхтаванай драўніны з'яўляецца ордэр. Вывазка нарыхтаванай драўніны ажыццяўляецца толькі пасля яе абмеру работнікам лясніцтва. Пасля абмеру нарыхтаванай драўніны работнік лясніцтва ўносіць у табліцу ордэра аб'ём драўніны з указаннем пароды, на дату яе вывазкі, пазначае сваё прозвішча, імя, імя па бацьку і ставіць подпіс.

        Парушэнне правіл нарыхтоўкі і вывазкі драўніны, цягне прыцягненне вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. У выпадку прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю вінаватыя пакрываюць прычыненую шкоду ва ўстаноўленым парадку, а незаконна нарыхтаваная прадукцыя канфіскуецца ў парушальнікаў.