Палажэнні аб парадку прадстаўлення звестак для вядзення дзяржаўных балансаў запасаў карысных выкапняў і геатэрмальных рэсурсаў нетраў
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02 верасня 2021 г. № 509 аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прадстаўлення звестак для вядзення дзяржаўных балансаў запасаў карысных выкапняў і геатэрмальных рэсурсаў нетраў (далей – Палажэнне), неабходна прадставіць звесткі аб руху (здабычы) запасаў падземных вод і (або) геатэрмальных рэсурсаў нетраў (за выключэннем петрагеатэрмальных) і звесткі аб прадукцыі, атрыманай пры здабычы і першаснай перапрацоўцы (ачыстцы, узбагачэнні) карыснага выкапня, яе кошце, сабекошце і накірунках выкарыстання па стане на 1 студзеня 2026 года, па форме згодна з дадаткам 1 Палажэння (Раздзел II і Раздзел III) да 15 сакавіка ў Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеацэнтр».
Згодна з п.З Палажэння звесткі аб здабычы падземных вод (прэсных і мінеральных) прадстаўляюцца ў дачыненні да зацверджаных запасаў карысных выкапняў і (або) геатэрмальных рэсурсаў нетраў (за выключэннем петрагеатэрмальных).
Форма для прадстаўлення звестак у фармаце Microsoft Excel і прыклады па яе запаўненні размешчаны на сайце прадпрыемства www.belgeocentr.by у раздзеле «Нядракарыстальніку/Парадак прыёму ведамаснай справаздачнасці і інфармацыі аб стане і руху запасаў карысных выкапняў»
У электронным выглядзе форму можна накіраваць на E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботоў. У вас павінна быць уключана падтрымка JavaScript для прагляду. або па адрасе: 220040, Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Някрасава, 7-413.
Звяртаем увагу, што прадстаўленне скажоных даных, несвоечасовае прадстаўленне або непрад