Аб зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў
Збор другасных матэрыяльных рэсурсаў (далей – ДМР) – важны працэс, які ўключае ў сябе збор, сартаванне, нарыхтоўку і перапрацоўку адходаў з мэтай паўторнага выкарыстання матэрыялаў. Гэты працэс мае мноства пераваг як для экалогіі, так і для эканомікі.
У Віцебскай вобласці ў 2025 годзе ўтварылася больш за 472 тыс. тон цвёрдых камунальных адходаў (далей – ЦКА).
Для ажыццяўлення збору адходаў у Віцебскай вобласці выкарыстоўваецца 93 786 шт. кантэйнераў, у тым ліку 49 451 шт. для збору змешаных ЦКА і 44 335 шт. для збору ДМР, з якіх 1 141 шт. для макулатуры, 2 207 шт. для шклабою, 2 111 шт. для адходаў пластмас і 38 876 шт. для змешанага збору ўсіх відаў ДМР.
У Віцебскай вобласці для нарыхтоўкі ДМР функцыянуе 202 прыёмных пункта.
Усяго сабрана за 2025 год ДМР па Віцебскай вобласці – 114,5 тыс. тон (за 2024 – 109,9 тыс. тон), з іх: адходы паперы і кардону – 51,2 тыс. тон, адходы шкла – 30,1 тыс. тон, палімерныя адходы – 17,8 тыс. тон, адходы бытавой тэхнікі – 2,3 тыс. тон, зношаныя шыны – 9,4 тыс. тон, адпрацаваныя масла – 3,7 тыс. тон.
Асобна сабраныя адходы накіроўваюцца на перапрацоўчыя прадпрыемствы, у тым ліку размешчаныя ў Віцебскай вобласці.
У Віцебскай вобласці маюцца прадпрыемствы па выкарыстанні адходаў паперы і кардону (напрыклад, філіял ”Папяровая фабрыка ”Чырвоная Зорка“ ААТ ”Светлагорскі ЦКК“, г. Чашнікі), палімерных адходаў (УП ”Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў“, дзяржаўнае прадпрыемства ”Спецаўтабаза г. Віцебска“, АДА ”Ветпластык“), адходаў электрычнага і электроннага абсталявання (ТАА ”Заходняя перапрацоўчая кампанія“ (г. Полацк)) і іншыя.