В широтах Полоцка и Браслава можно было увидеть редкое явление – северное сияние

У шыротах Полацка і Браслава можна было ўбачыць рэдкую з'яву – паўночнае ззянне

У гэтыя дні незвычайную для нашай мясцовасці нябесную з'яву✨ актыўна абмяркоўваюць у сацыяльных сетках. Жыхары Віцебскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі дзеляцца відэаролікамі і фотаздымкамі паўночнага ззяння ў папулярнай сацыяльнай сетцы TikTok. У кароткіх кліпах зафіксаваныя мігатлівыя зеленаватыя і ружовыя водбліскі над начным гарызонтам, незвычайныя светлавыя палосы і ледзь прыкметныя пералівы.

Звычайна гэтая з'ява знаёмая жыхарам паўночных рэгіёнаў, але ў перыяд моцных геамагнітных бур ззянне можа праяўляцца значна паўднёвей – аж да Беларусі і Цэнтральнай Еўропы. І зараз, падчас геамагнітнай буры ўзроўню G4, верагоднасць убачыць паўночнае ззянне на шыротах Полацка і Браслава рэзка ўзрасла.

Галерэя выяў

  •