Анонс
Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае прыняць удзел у конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы:
першы этап (з 1 лютага па 1 сакавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях раённымі, гарадскімі і раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
другі этап (з 2 сакавіка па 1 красавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
трэці этап (з 2 красавіка па 1 мая) - вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.