Читай белорусское: «Кожная пятнiца — роднае, сваё»

Чытай беларускае: «Кожная пятніца — роднае, сваё»

Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё», накіраваны на падтрымку і прасоўванне нацыянальнай прадукцыі, культуры, мовы і мясцовых вытворцаў, запрашае падтрымаць беларускую кнігу і айчынных аўтараў.

Кожны з вас можа далучыцца да праекта і набыць у філіялах ААТ «Белкніга» кніжную прадукцыю, размешчаную на спецыяльных паліцах, пазначаных плакатамі праекта. Таксама, у рамках праекта, на базе філіялаў прадпрыемства пройдуць прэзентацыі кніг, сустрэчы і дыскусіі з удзелам беларускіх аўтараў і вядомых гасцей.

Няхай кожная пятніца стане днём сапраўднай любові да сваёй культуры! Чытайце беларускае, чытайце сваё!