Да ўвагі нетракарыстальнікаў!
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02 верасня 2021 г. № 509 аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прадстаўлення звестак для вядзення дзяржаўных балансаў запасаў карысных выкапняў і геатэрмальных рэсурсаў нетраў, неабходна прадставіць звесткі аб руху (здабычы) запасаў падземных вод і геатэрмальных рэсурсаў нетраў і звесткі аб прадукцыі, атрыманай пры здабычы і першаснай перапрацоўцы (ачыстцы, узбагачэнні) карыснага выкапня, яе кошце, сабекошце і накірунках выкарыстання па стане на 1 студзеня 2026 года да 15 сакавіка ў Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеацэнтр».
Форма для прадстаўлення звестак у фармаце Microsoft Excel размешчана на сайце Дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеацэнтр» www.belgeocentr.by у раздзеле «Нядракарыстальніку/Парадак прыёму формаў ведамаснай справаздачнасці і інфармацыі аб стане і руху запасаў карысных выкапняў».
У электронным выглядзе форму можна накіроўваць на E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінна быць уключана JavaScript, каб яго ўбачыць. або па адрасе: 220040, г.Мінск, вул.Някрасава, 7-413, тэл. +37517 251 30 62.
Звяртаем увагу, што прадстаўленне скажоных даных, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такіх звестак цягне адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.