Увага! Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку!
Мэта конкурсу - фарміраванне экакультуры грамадзян, выхаванне беражлівых адносін да прыроды.
На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Фармат малюнка або аплікацыі - ад А1 да А4.
Удзельнікі - выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў; ад 6 да 10 гадоў. Тэрміны правядзення - з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы
1 этап (1.02 – 1.03) – вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях;
2 этап (2.03 – 1.04) – вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні;
3 этап (2.04 – 1.05) – вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні.
УЗНАГАРОДЫ ЧАКАЮЦЬ ПЕРАМОЖЦАЎ!