Аб выкананні Плана мерапрыемстваў аб паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі за 2025 год
План мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2020 г. № 7.
Планам прадугледжана рэалізацыя мерапрыемстваў у галіне ўдасканалення сістэмы абыходжання з адходамі і скарачэння выкарыстання палімернай упакоўкі, у галіне правядзення навуковых даследаванняў, у галіне вытворчасці і выкарыстання экалагічна бяспечнай (у тым ліку біяраскладальнай) упакоўкі.
Праводзіцца інфармацыйна-асветніцкая работа ва ўстановах адукацыі па пытаннях абыходжання з адходамі спажывання, уключаючы адходы пластыкавай упакоўкі, а таксама раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.