Яблыневыя сады з'явяцца па ўсёй Беларусі ў гонар Года беларускай жанчыны
Беларускі саюз жанчын ініцыяваў маштабную акцыю па закладцы яблыневых садоў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Праект прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
«Мы хочам пакінуць прыгожы след у выглядзе садоў на будучыню і стварыць памяць аб гэтай асаблівай падзеі», — адзначыла старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.
Цяпер вядзецца праца па вызначэнні зямельных участкаў і падборы сартоў яблынь для новых садоў.