У 2026 годзе раслінай года стаў верас звычайны (calluna vulgaris) - драўняны вечназялёны нізкі хмызняк з моцна галінастымі сцебламі, які расце адносна павольна (працягласць жыцця - 40-50 гадоў).
Верас звычайны перамог большасцю галасоў бліжэйшых канкурэнтаў - канюшыну лугавую і дуб звычайны - у анлайн-галасаванні за званне "Расліна 2026 года" у Беларусі, прыняць удзел у якім мог любы ахвотны.