За 2025 год на дарогах Віцебскай вобласці зарэгістравана 68 аварый з удзелам дзікіх жывёл
Пры гэтым ніхто не пацярпеў
— Самыя частыя лясныя віноўнікі аварый — ласі і казулі. Аварый з іншым лясным жывёлам, хутчэй, рэдкасць. Адзін з такіх прыкладаў — з Докшыцкага раёна, дзе вясной 2025 года адбылося ДТЗ з удзелам мядзведзя. Касалапы выскачыў на трасу, якая пралягае праз Беразінскі біясферны запаведнік, і трапіў пад турыстычны аўтобус.
Да 15 лютага на тэрыторыі вобласці праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне аварый, звязаных з перавышэннем хуткасці, выездам на сустрэчную паласу і парушэннем правілаў абгону. Таксама пройдуць праверкі з выкарыстаннем рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі і іншых форм кантролю.