Кіраўніцтвам зацверджаны стратэгія і Нацыянальны план па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці
Аляксандр Турчын падпісаў Пастанову Савета Міністраў «Аб пытаннях у галіне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці».
Пастановай зацвярджаецца Стратэгія па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці.
Яе мэта — прадухіленне скарачэння колькасці відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, павелічэнне відавай разнастайнасці генетычна і эканамічна каштоўных біялагічных рэсурсаў, забеспячэнне бяспечнага перамяшчэння, выкарыстання і вызвалення ў навакольнае асяроддзе Рэспублікі Беларусь генна-інжынерных арганізмаў.
Стратэгіяй прадугледжана рэалізацыя да 2030 года наступных задач:
падтрыманне экалагічнай цэласнасці і сувязнасці прыродных экасістэм;
аднаўленне не менш за 30% парушаных і неефектыўна выкарыстоўваных экалагічных сістэм;
павелічэнне плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый да 9,4% ад агульнай плошчы краіны, плошчы тэрыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, — да 22%;
падтрыманне генетычнай разнастайнасці прыроднай флоры і фаўны, культывуемых раслін, сельскагаспадарчых і хатніх жывёл, стварэнне і папаўненне Рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў
звядзенне да
Пастановай таксама зацвярджаецца Нацыянальны план дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2026-2030 гады.
Ён прадугледжвае мерапрыемствы, накіраваныя на:
удасканаленне прававога рэгулявання, сістэмы ўліку ў галіне біялагічнай разнастайнасці; развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;
прадухіленне шкоднага ўздзеяння на біялагічную разнастайнасць у выніку гаспадарчай і іншай дзейнасці, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету;
зніжэнне шкоднага ўздзеяння інвазіўных чужародных відаў жывёл і раслін;
развіццё сістэмы інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва;
Дзяржаўным органам даручаецца ўлічваць палажэнні Стратэгіі пры распрацоўцы дзяржаўных праграм, планаў дзеянняў, схем і іншых дакументаў, а таксама нарматыўных прававых актаў, накіраваных на рэалізацыю яе прыярытэтнаых напрамкаў.
Падрабязнасці аб Стратэгіях можна даведацца на сайце Урада.