Юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плануюць ажыццяўляць спецыяльнае карыстанне аб'ектамі расліннага свету ў тэрмін да 15 сакавіка, падаюць у гарадскі або раённы выканаўчы і распарадчы орган заяву.
Юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плануюць ажыццяўляць спецыяльнае карыстанне аб'ектамі расліннага свету ў тэрмін да 15 сакавіка, падаюць у гарадскі або раённы выканаўчы і распарадчы орган заяву па ўстаноўленай форме, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2011 года № 1320.
Спецыяльнае карыстанне аб'ектамі расліннага свету ажыццяўляецца па наступных відах карыстання:
нарыхтоўка дравесных сокаў;
збор, нарыхтоўка (закупка) дзікарослых раслін (у тым ліку моху, лішайнікаў і грыбоў) і (або) іх частак (ягад, арэхаў, шышак, іншых пладоў, пупышак, лісця, кветак, кары, каранёў і інш.);
сенакашэнне;
пасвішча жывёлы;
карыстанне аб'ектамі расліннага свету ў культурна-аздараўленчых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і (або) спартыўных мэтах;
карыстанне аб'ектамі расліннага свету ў навукова-даследчых і вучэбна-досведных мэтах.
Пры ажыццяўленні карыстання аб'ектамі расліннага свету юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны весці ўлік нарыхтоўваемай расліннай прадукцыі.